БЕЛ Ł РУС

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

10.12.2024 / 11:57

Nashaniva.com

Канал сілавікоў апублікаваў відэа затрымання 18-гадовай дзяўчыны. На відэа яна адкрывае дзверы міліцыянту — той кажа, што дзяўчына зняла ролік, які ганьбіць гонар і годнасць супрацоўніка міліцыі, таму трэба паехаць у пастарунак для разбіральніцтва. 

Скрын міліцэйскага відэа з затрыманнем дзяўчыны

Што дакладна было на знятым дзяўчынай роліку, невядома. Выглядае, што яна здымала жартаўлівыя відэа пра свайго хлопца — міліцыянера. Бо канал сілавікоў піша, што міліцыянер — герой ролікаў — быў «знаёмым» дзяўчыны, а не сваяк. 

На адным скрыне з відэа дзяўчыны бачны надпіс «Менты нам не кенты», на другім — «Нічога незвычайнага, проста кармлю мянта ў сябе дома (каб не забраў у малпоўню)». 

Па якім артыкуле затрымалі дзяўчыну, не ўдакладняецца.

Ці будзе яна яшчэ карміць таго міліцыянта, калі гэта ёй не дапамагло і ў пастарунак яе ўсё ж забралі, таксама не вядома. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула