У Румыніі ўпала самая вялікая елка
У сацсетках з'явілася відэа, як самая вялікая елка, усталяваная ў Румыніі, упала пад парывамі моцнага ветру, піша Telegraf.news. Яе ўсталявалі ў лістападзе на плошчы Сфатулуй у цэнтры Брашова, аднаго з папулярных горных курортаў краіны.
Скрыншот з відэа
Дрэва дасягае ўражлівай вышыні 26 метраў, што робіць яго адным з самых высокіх, калі-небудзь выстаўленых у Румыніі, паведаміў раней мэр горада.
Аднак жа дрэва не прастаяла да Каляд і Новага года. Мяркуючы па кадрах відэа, у момант падзення ў горадзе быў моцны вецер, ён і стаў прычынай перадкаляднага інцыдэнту.
Гіганцкая елка была вырашчаная пад Брашовам у Паяна-Брашове, недалёка ад пашы Стана Турыстыкэ. Афіцыйная святочная цырымонія запальвання з удзелам мільёнаў агнёў адбылася 29 лістапада, што азначала пачатак курортнага сезону ў Брашове.
Чытайце таксама:
Як зрабіць так, каб ваша ялінка была ярчэйшая, чым у суседа
Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?
Стала вядома, калі запаляць агеньчыкі на елцы на Кастрычніцкай плошчы