Колькі зарабляюць кіраўнікі ў рэгіёнах?
Беларусам распавялі пра заробкі кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый у рэгіёнах. Прыблізныя лічбы агучыў у эфіры СТБ старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы.
Фота: Гомельская праўда
Так, сенатар заявіў, што заробак кіраўніка вар'іруецца ў межах 7—8 тыс. рублёў. Але такія сумы па выніках месяца ёсць не ва ўсіх кіраўнікоў.
@nashaniva Сенатара адправяць у трактарысты? #беларусь #нашаніва #тракторист #беларусьновости #новостибеларуси #минсксейчас ♬ Hinoki Wood - Gia Margaret
«Сёння заробак выбудаваны так, што кіраўнік, калі ёсць вытворчасць, зарабляе па 7—8 тыс. рублёў. Гэта ўжо і ёсць прывабнасць», — адзначыў Русы.
З яго слоў, кіраўніку таксама належыць і жыллё. «Аграгарадкі створаныя, ёсць умовы для жыцця», — удакладніў сенатар.
Паводле звестак Белстата, у кастрычніку 2024 года сярэдні заробак у краіне складаў 2363,4 рубля, нагадвае Tochka.by.