БЕЛ Ł РУС

У Воранаве 19-гадовы хлопец патануў з машынай

8.12.2024 / 11:57

Nashaniva.com

Аўтамабіль перакуліўся і скаціўся ў возера. Следчыя цяпер працуюць на месцы смяротнага ДТЗ у Воранаве. 

Паводле папярэдніх звестак, сёння каля 4 гадзін у раённым цэнтры 19-гадовы кіроўца аўтамабіля Audi не справіўся з кіраваннем. Транспартны сродак з'ехаў на абочыну, перакуліўся, пасля чаго ўпаў у вадаём.

Аўтамабіль выняты з вады супрацоўнікамі МНС. Устаноўлена, што ў момант аварыі, у іншамарцы знаходзіўся толькі кіроўца. Ён загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула