БЕЛ Ł РУС

Прызначылі кіраўнікоў трох буйных кампаній

2.12.2024 / 12:17

Nashaniva.com

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне кіраўнікоў трох буйных кампаній, піша БелТА.

Валерый Кавалёў зойме пасаду генеральнага дырэктара аб'яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз». Ён працаваў тут жа намеснікам гендырэктара.

Марат Малецкі ўзначаліць ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія». Раней ён займаў пасаду дарадцы дырэктара па арганізацыйных пытаннях ТАА «Лагістык Энэрджы». 

Андрэй Дземідавец узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Мінск-крышталь» — кіруючая кампанія холдынгу «Мінск Крышталь груп». Ён працаваў на пасадзе генеральнага дырэктара ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір».

Чытайце таксама:

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Міністра па падатках адправілі ў Магілёў

Каментары да артыкула