БЕЛ Ł РУС

У снежні пачнуць судзіць палітзняволеную маці траіх непаўналетніх дзяцей

27.11.2024 / 12:4

Nashaniva.com

45-гадовая Вікторыя Дамастой першы раз была затрымана напрыканцы студзеня падчас масавага хапуну супрацоўнікамі КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Падставай сталі лісты і грашовыя пераводы палітвязням, піша «Вясна».

Але пад варту жанчыну тады не ўзялі. Падчас ператрусу ў яе канфіскавалі тэхніку і грошы.

Пасля атрымання вынікаў экспертызы тэхнікі, 20 красавіка, Вікторыю змясцілі пад варту паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). У Вікторыі трое непаўналетніх дзяцей.

Справу жанчыны пачнуць разглядаць 9 снежня ў Гродзенскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Юрый Казакевіч.

Месца ўтрымання Вікторыі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Вікторыя Валянцінаўна Дамастой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула