БЕЛ Ł РУС

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

26.11.2024 / 23:34

Nashaniva.com

Тры новыя станцыі метро ўвядуць у эксплуатацыю да канца года, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў. Гаворка ідзе пра станцыі «Аэрадромная», «Немаршанскі Сад» і» Слуцкі Гасцінец».

«Як пасажыры вы зможаце ўжо ў найбліжэйшы час на іх пабываць. Паралельна будуецца ўчастак ад плошчы Бангалор да вул. Мельнікайце», — заявіў Кухараў.

Кіраўнік Мінгарвыканкама таксама расказаў, што кардынальна рэканструяваць старыя станцыі метро не плануецца.

«Кожная з іх будавалася па індывідуальным арыгінальным праекце, гэта фактычна твор мастацтва. У дызайн закладаліся асаблівасці, якія адлюстроўваюць іх назву. І цалкам мяняць знешні выгляд ды афармленне станцый, вядома, мы не збіраемся. Мы праводзім капітальны рамонт, які падтрымлівае стан. Але яны застануцца такімі, якімі іх задумалі архітэктары і праекціроўшчыкі», — адзначыў старшыня Мінскага гарвыканкама.

Чытайце таксама:

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі

У новых цягніках мінскага метро абяцаюць паказваць мульцікі

Мінчукоў просяць не пакідаць ровары ў пераходах станцый метро — іначай будуць наступствы

З сённяшнага дня мінскае метро перайшло на зімовы графік працы. Што гэта азначае?

Станцыі мінскага метро больш не будзе затапляць? Вось што перарабілі

Каментары да артыкула