БЕЛ Ł РУС

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча

26.11.2024 / 17:43

Nashaniva.com

Сёння, 26 лістапада, славутаму пісьменніку-земляку споўнілася б 94 гады. У дзень Караткевіча ў Оршы звычайна ладзіліся ўрачыстыя імпрэзы: чытанне вершаў каля помніка Уладзіміру Караткевічу ў прыдняпроўскім парку, літаратурныя сустрэчы ў бібліятэках і школах. Але цяпер сітуацыя змянілася, заўважыла «Віцебская вясна».

Нейкія ўрачыстасці ў гонар дня нараджэння Караткевіча праводзіліся да мінулага года. Але сёлета ў «Аршанскай газеце» праграма святкаванняў, на якія раней запрашалі гараджан, размешчаная не была.

У раённай газеце ўвогуле няма ніводнага матэрыяла пра чарговыя ўгодкі Уладзіміра Караткевіча, які нарадзіўся ў Оршы і любіў яе ўсім сэрцам, доказ таму — шматлікія згадкі ў ягонай творчасці пра родны горад…

Адзіны тэкст на сайце мясцовага выдання, дзе згадана імя Караткевіча — гэта абвестка тыднёвай даўніны пра тое, што ў гарадскім музеі «дзейнічае выстава «Мой чароўны беларускі край», прысвечаная 94-годдзю з дня нараджэння пісьменніка». І тая закрыецца праз 4 дні.

Чытайце таксама:

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА

Праўладныя сацыёлагі расказалі, што чытаюць беларусы

Каментары да артыкула