БЕЛ Ł РУС

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

25.11.2024 / 13:58

Nashaniva.com

Рэканструкцыя кінатэатра працягваецца.

Тут і далей фоты Мінскбуд

У цэнтры Мінска працягваецца рэканструкцыя кінатэатра «Масква». Будаўнікі прыступілі да фасада.

Вонкавыя сцены ўцяпляюцца, мантуецца каркас для абліцоўвання шырокафарматнымі плітамі з керамаграніту. Працуюць чатыры аўтапад'ёмнікі, піша «Мінскбуд».

Пярэдняя частка фасада з праспекта Пераможцаў і бакавыя будуць вентыляванымі, з адваротнага боку прыменяць так званы «мокры» фасад — асаблівы метад уцяплення.

Унутры кінатэатра ўзмацнілі ўсе канструкцыі, правялі перапланіроўку. Падыходзіць да канца ўстаноўка прыбораў ацяплення, пачалася ўстаноўка дзвярэй і мантаж каркасаў пад вітражы.

Ва ўсіх чатырох кіназалах вядзецца абшыванне сцен і столяў акустычнымі панэлямі, праводзяцца аздабленчыя працы ў іншых памяшканнях. У рэканструкцыі задзейнічаны каля 200 чалавек.

Адкрыць кінатэатр плануюць у 2025 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула