БЕЛ Ł РУС

Рабіна, які прапаў у ААЭ, знайшлі мёртвым

24.11.2024 / 12:25

Nashaniva.com

Улады Ізраіля заявілі, што рабін Цві Коган быў забіты. Яны назвалі гэта «подлым антысеміцкім актам тэрору» і паабяцалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Цві Коган

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах знойдзены мёртвым рабін Цві Коган, які з 21 лістапада лічыўся прапаўшым без вестак. 

Улады Ізраіля заявілі, што Коган быў забіты. Яны назвалі гэта «подлым антысеміцкім актам тэрору» і паабяцалі выкарыстоўваць усе даступныя сродкі, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці. 

Улады ААЭ пакуль не каментавалі заяву Ізраіля.

Грамадзянін Ізраіля і Малдовы Цві Коган служыў памочнікам галоўнага рабіна ААЭ і пасланнікам рэлігійнага руху Хабад.

Неназваныя прадстаўнікі спецслужбаў Ізраіля заявілі выданню Ynet, што кілеры збеглі ў Турцыю. Уладам Ізраіля, паводле паведамленняў, вядома, што за рабінам сачыла іранская выведка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула