БЕЛ Ł РУС

У Осла ахоўніка пасольства ЗША арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі і Ірана

22.11.2024 / 15:23

Nashaniva.com

Падазраваны, якому крыху больш за 20 гадоў, быў затрыманы ў сераду.

Wikimedia Commons

Хлопец, які працаваў у пасольстве ЗША ў Нарвегіі, быў арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі і Ірана, паведаміў у чацвер афіцыйны прадстаўнік служба бяспекі Нарвегіі, піша Reuters.com.

Мужчына, грамадзянін Нарвегіі ва ўзросце каля 20 гадоў, быў арыштаваны дома ў сераду. У чацвер суд вырашыў, што яго можна трымаць пад вартай чатыры тыдні.

Хлопец супрацоўнічае і дае паказанні, у яго канфіскаваны «вялікі» аб'ём лічбавай інфармацыі, сказалі ў паліцыі.

Адвакат абвінавачанага, Джон Крысціян Эльдэн, паведаміў, што яго кліент меў кантакты з прадстаўнікамі разведак Расіі і Ірана.

«Ён тлумачыў свае кантакты з агентамі разведкі Расіі і Ірана, але пакуль не зразумела, ці меў ён сакрэтную інфармацыю, якая б падпадала пад законы аб супрацьшпіёнскай дзейнасці», — сказаў Эльдэ Reuters. «Далейшае расследаванне пакажа, ці вінаваты ён у злачынстве, ці не».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула