БЕЛ Ł РУС

У Мінску судзяць бацьку чатырох дзяцей 

20.11.2024 / 15:48

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе 20 лістапада распачаўся суд над 35-гадовым Паўлам Шорахавым.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Верагодна, справа тычыцца каментароў у тэлеграм-чаце, піша «Вясна».

18 сакавіка гэтага года КДБ яго назваў датычным да тэлеграм-чата «Здравый смысл на Алибегова», калі прызналі яго «экстрэмісцкім фармаваннем». Меркавана, мужчыну затрымалі ў лютым 2024 года. 

Вядома, што ў мужчыны чацвёра дзяцей. Павел утрымліваецца ў СІЗА.

Справу разглядае Сяргей Кацар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула