БЕЛ Ł РУС

«Не чапайце, яны з сям'ёй адпачываць прыйшлі». Мінчанка сустрэла ў аквапарку «Лебядзіны» зграю тараканаў

19.11.2024 / 13:15

Nashaniva.com

Гэта не першы такі інцыдэнт у гісторыі сталічнага аквапарку.

Наведвальніца аквапарку апублікавала ў тыктоку відэа аб непрыемнай сустрэчы: пад лежаком яна знайшла цэлую зграю тараканаў.

Спачатку мінчанка ўбачыла двух тараканаў каля лежака. Але пад мэбляй яе чакаў не вельмі прыемны сюрпрыз: там насякомых было яшчэ больш.

«Ну, тараканы ж таксама хочуць купацца», — іранізуе аўтар відэа.

@ksuprokop Вот такая антисанитария в самом дорогом аквапарке страны #лебяжий #аквапарк #минск ♬ оригинальный звук - КСЮ и СЕРИАЛьные интересантЫ ツ

Ролік, зняты, як сцвярджае аўтар, 16 лістапада, сабраў больш за 100 тысяч праглядаў і больш за 200 каментароў. Гледачы падзяліліся на два лагеры. Адны кажуць, што таксама незадаволеныя санітарнымі ўмовамі ў аквапарку. 

«Радуйцеся! Дзе ёсць тараканы, там няма блашчыц», — жартуе адзін з каментатараў. Другі просіць не турбаваць насякомых: «Не чапайце іх, яны сям'ёй на адпачынак прыйшлі».

«З мая месяца нічога не памянялася! Яны і ў раздзявалках, і ў душавых, карацей, усюды», — піша яшчэ адзін каментатар.

Іншыя сцвярджаюць, што ніколі не сустракалі тараканаў у мінскім аквапарку і ім усё падабаецца. 

Адміністрацыя «Лебядзінага» пракаментавала сітуацыю для выдання Onliner.b:

«Па сутнасці відэа, размешчанага ў сацыяльнай сетцы TikTok, адміністрацыя РК «Аквапарк @Лебядзіны» інфармуе: спецыялістамі комплексу з прыцягненнем супрацоўнікаў Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на сістэмнай аснове праводзяцца дэзінсекцыйныя і дэратызацыйныя мерапрыемствы».

Дарэчы, гэта не першая такая гісторыя ў сталічным аквапарку. Два гады таму ў сетцы з'явілася падобнае відэа: тады тараканаў таксама знайшлі пад лежакамі. Адміністрацыя паабяцала правесці чарговую дэзінсекцыю і заявіла, што такія мерапрыемствы праводзяцца ў аквапарку некалькі разоў на год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула