БЕЛ Ł РУС

Ветраныя Дзяды: вось як выглядала сёння капліца Каліноўскага і магілы беларусаў у Вільні

2.11.2024 / 23:20

Nashaniva.com

Ветранымі выдаліся гэтыя Дзяды. Вятрыска гасіў свечкі і раскідваў кветкі. Вось як сёння выглядалі беларускія пахаванні і кенатафы на могільніку Роса ў Вільні.

Ля кенатафа Івана і Антона Луцкевічаў.

У капліцы, дзе спачываюць парэшткі Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года.

Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.

На магілах братоў Канстанціна (Казіміра Сваяка) і Альбіна Стаповічаў.

Ля кенатафа Францішка Аляхновіча.

Тут спачывае Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч).

Ядвігіну Ш. (Антону Лявіцкаму) нехта па старым звычаі паклаў яблычак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула