БЕЛ Ł РУС

У чэрвені згуляем са шведамі

23.02.2010 / 21:49

Нацыянальная зборная Беларусі згуляе ў Менску супраць шведаў, а «маладзёжка» прыме аднагодкаў з Ізраіля.

Сталі вядомыя сапернікі нацыянальнай і моладзевай зборнай Беларусі па футболе ў таварыскіх матчах прызначаных на канец вясны і пачатак лета 2010 года.

26 мая маладзёжная каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева прыме на сваім полі аднагодкаў з Ізраіля. Месца правядзення матча будзе вядома крыху пазней.

У другі дзень лета ў Мінску нацыянальная зборная згуляе таварыскі матч супраць каманды Швецыі.

Са зборнай Швецыі нашы хлопцы сустракаліся двойчы, у адборачным цыкле да чэмпіянату свету‑1998. У Стакгольме беларусы былі жорстка бітыя гаспадарамі — 1:5. У Мінску нашы таксама прайгралі, але пабадаліся — 1:2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула