БЕЛ Ł РУС

У Аргенціне абрынуўся дзесяціпавярховы будынак апарт-гатэля

29.10.2024 / 18:11

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Вілья-Хесель (правінцыя Буэнас-Айрэс). Паводле даных La Nacion, загінуў як мінімум адзін чалавек, яму 89 гадоў. Ён быў у трохпавярховым будынку побач з гатэлем Dubrovnik, які абрынуўся.

Скрыншот з відэа

Ратавальнікі працягваюць шукаць пад заваламі людзей. Прычыны абвалу невядомыя.

Паліцыя затрымала трох чалавек, якія рабілі ў гатэлі рамонт. Яго план не быў да канца ўзгоднены з уладамі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у гатэлі знаходзіліся ад сямі да дзевяці чалавек, уключаючы рабочых.

На разборах завалаў працуюць 80 чалавек: пажарнікі, ратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі службы бяспекі. На месца надзвычайнага здарэння таксама прыбыў міністр бяспекі правінцыі Буэнас-Айрэс Хаўер Алонса.

Чытайце таксама:

Назвалі нечаканую прычыну абвалу моста ў Дрэздэне

У вежы Шчытоўка Наваградскага замка збіраюцца зрабіць музей

Гальфстрым спыняецца? Поўнач Еўропы, у тым ліку і Беларусь, можа ператварыцца ў тундру

Пад Навагрудкам падчас рамонту абвалілася сцяна кароўніка — загінуў мужчына

Каментары да артыкула