БЕЛ Ł РУС

За пратэсты 2020 года ў Брэсце асудзілі яшчэ шэсць чалавек

29.10.2024 / 10:32

Nashaniva.com

Суд Ленінскага раёна Брэста 25 кастрычніка вынес чарговы масавы прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Андрэя Карчагу, Ірыну Сароку, Таісію Літвінаву, Сяргея Пятручыка, Дзмітрыя Буланава, Валера Мароза асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд вынес Святаслаў Каліна, піша «Вясна».

Фота: Брэсцкая газета

Прысуд наступны:

Паводле версіі абвінавачвання, 10 жніўня 2020 года фігуранты справы ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Таісія Літвінава, паводле звестак «Берасцейскай Вясны», раней фігуравала ў відэа сілавікоў у жніўні 2024 года, а пра шахматыста Дзмітрыя Буланава сілавікі публікавалі відэа ў ліпені 2023 года. Тады мужчыну прымусілі на камеру прызнавацца ва «ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе». Мужчына казаў, што з'яўляецца прафесійным шахматыстам, уваходзіць у 30-ку лепшых шахматыстаў Беларусі.

Нагадаем, за ўдзел у брэсцкіх пратэстах 10 жніўня 2020 года асудзілі мінімум 77 чалавек да калоніі паводле арт. 293 КК. Пасля некаторага зацішша, напрыканцы 2023 года пачаліся новыя затрыманні за тыя пратэсты, але ўжо паводле арт. 342 КК. Паводле яго асудзілі ўжо мінімум 67 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула