БЕЛ Ł РУС

Расіян бамбанула з нагоды першага беларускамоўнага альбома «Пятлі прыхільнасці»

26.10.2024 / 12:16

Nashaniva.com

Сёмы студыйны рэліз «Пятлі прыхільнасці» пад назвай «Суперпазіцыя» выйшаў цалкам на беларускай мове. Гэта адразу зачапіла некаторых рускамоўных слухачоў. «Пятля» здрадзіла сваім слухачам з Расіі і Беларусі», — абураюцца каментатары.

Некаторых панесла яшчэ далей — у абразы і пагрозы. Так, адзін з карыстальнікаў адразу перавёў гэта ў імперскі наратыў пра тое, што беларусаў і беларускай мовы не існуе:

@nashaniva Чаму ў расіян так бамбанула? #петляпристрастия #пятляпрыхiльнасцi #белорусы #минсксейчас #беларусьновости #нашаніва #беларускаямова ♬ Алоха - Петля Пристрастия

«Беларусы — гэта рускія, і мова ў іх руская, з местачковымі гаворкамі. А хто спрабуе даказаць, што гэта не так, ловіць фабы над галавой».

«Як шкада, што большасць слухачоў цяпер не змогуць зразумець вашы песні без перакладчыка», — скардзіліся іншыя.

Адметна, што гэта не першая падобная атака ад рускамоўнай аўдыторыі, якую вытрымлівае гурт. Першая хваля здарылася яшчэ ў 2022-м, калі музыкі пачалі ў сваіх сацыяльных сетках рабіць пасты па-беларуску.

«Змагар усё цягне да польскага шляху», «Як жа вы з Веркай Сярдзючкай за****і каверкаць рускую мову», «Капец, украінуліся», — гэта толькі частка негатыўных каментароў пад беларускамоўнымі пастамі і сінгламі.

Адметна, што амаль усе яны назіраюцца ў сацыяльнай сетцы «У кантакце», у той момант як у інстаграме, фэйсбуку ці тым жа твітары — падтрымлівальныя водгукі і ўдзячнасць за родную мову.

Чытайце таксама:

«Аб чым дрыжыць мой кожны квант». Услухаліся ў песні рашуча беларускамоўнага альбома «Пятлі прыхільнасці»

J:mors святкуе 25-годдзе. Згадваем топ песень гурта

Беларускі гурт Intelligency выпусціў першы за два гады альбом. Раней хіт August прынёс ім сусветную вядомасць

Каментары да артыкула