БЕЛ Ł РУС

У Мёрах за распаўсюд «экстрэмізму» будуць судзіць ветэрана міліцыі

18.10.2024 / 13:25

Nashaniva.com

 На аўторак у судзе Мёрскага раёна прызначанае пасяджэнне паводле адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Юрыя Пятровіча Барысенкі. 

У Мёрскім раёне пад такімі персанальнымі данымі вядомы былы ўчастковы інспектар Савецкага, Узменскага і Перабродскага сельсаветаў, а таксама настаўнік гісторыі школы ва Узменах.

У бытнасць інспектарам, як пісала раёнка, ён не раз звяртаўся да дапамогі ксяндзоў у прафілактыцы правапарушэнняў у раёне.

І, мяркуючы па сацсетках, сам з'яўляецца каталіцкім вернікам. Судзіць яго паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ будзе Ірына Яскевіч, піша «Хрысціянская візія».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула