БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць трохпакаёвую сталінку з відам на плошчу Перамогі

18.10.2024 / 07:00

Nashaniva.com

І колькі ж гэта каштуе?

Фота тут і далей: realt.by

У цэнтры Мінска выстаўлена на продаж трохпакаёўка на плошчы Перамогі.

Кватэра месціцца на апошнім пятым паверсе дома 1956 года пабудовы па адрасе пр. Незалежнасці, 35. Агульная плошча кватэры 75,7 м², жылая — 49 м². 

Усе тры пакоі не прахадныя. Гасцёўня мае плошчу амаль 20 «квадратаў». Вышыня столяў — тры метры.

Спальныя пакоі па 14,5 — 14,7 м². Есць невялікая кладоўка, якую пры жаданні можна прыбраць і тым самым павялічыць адну са спальняў. 

Вокны ў трох з чатырох памяшканняў выходзяць у двор, як і адзіны невялічкі балкон. Від на плошчу Перамогі адкрываецца толькі з акна адной са спальняў. 

Кватэра ўкамплектаваная мэбляй і тэхнікай, гатовая да пражывання. Поўнасцю заменена электрыка і сантэхніка (трубы), гаворыцца ў апісанні.

Санвузел асобны, у ванным пакоі — толькі душавая кабіна, самой ванны няма.

Просяць за такую кватэру 159 900 даляраў, што больш чым па 2100 даляраў за квадрат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула