БЕЛ Ł РУС

У нацпарку «Прыпяцкі» знайшлі грыб, які падобны да карала

14.10.2024 / 17:8

Nashaniva.com

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» на поўдні Беларусі знайшлі рэдкі для Беларусі грыб — яжовік каралападобны (Hericium coralloides). Ён уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, а вонкава нагадвае марскі карал.

Як расказалі ў «Прыпяцкім», яжовік каралападобны мае трэцюю катэгорыю аховы, гэта значыць не знаходзіцца пад прамой пагрозай знікнення цяпер, але магчымы для вымірання ў будучыні.

«Пладовае цела незвычайнай формы і падобнае на галінкі карала. Маладыя пладовыя целы вылучаюцца на фоне дрэў сваёй белай афарбоўкай», — адзначылі ў парку.

Таксама там расказалі, што грыб расце на адмерлай драўніне ліставых парод дрэў, а знайшлі яго, у прыватнасці, на тэрыторыі экасцежкі «Хлупінская Буда», якая цяпер будуецца.

У маладым узросце яжовік каралападобны лічыцца ядомым, яго можна пасмажыць, да прыкладу, з аліўкавым алеем. Аднак, як мы згадвалася вышэй, у Беларусі гэты грыб знаходзіцца пад аховай.

Гэты від, дарэчы, можна вырасціць штучна на пілавінні або бярвенні. Каштуе ж ён нятанна. Напрыклад, на Wildberries 300-грамовая ўпакоўка міцэлію яжовіка каралападобнага прадаецца за 1469 расійскіх рублёў (50 рублёў 33 капейкі на беларускія).

Чытайце таксама:

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў

У лесе пад Жодзінам знайшлі рэдкі і незвычайны грыб

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць

Жанчына знайшла чарэнь баравікоў і плача ад шчасця ВІДЭА

Каментары да артыкула