БЕЛ Ł РУС

Начальнік Генштаба Польшчы: Наша пакаленне будзе ваяваць. Каб выжыць, патрэбная абавязковая служба

6.10.2024 / 16:32

Nashaniva.com

Начальнік Генеральнага штаба польскіх узброеных сіл Веслаў Кукула заявіў пра неабходнасць вяртання да ўсеагульнай вайсковай службы і расказаў, колькі салдат будзе ў Польшчы да канца года. Па ацэнцы генерала, вайна з Расіяй непазбежная.

Начальнік Генеральнага штаба польскіх узброеных сіл генерал Веслаў Кукула. Фота: Wikimedia Commons

Падчас наведвання Ваеннага ўніверсітэта Сухапутных войскаў імя генерала Тадэвуша Касцюшкі ва Уроцлаве начальнік Генштаба Польшчы Веслаў Кукула заявіў, што, на ягоную думку, вайна з Расіяй непазбежная і што польскую армію дзеля выжывання нацыі неабходна пашырыць і вярнуць у краіну ўсеагульную абавязковую вайсковую службу (сёння армія Польшчы складаецца толькі з кантрактнікаў і добраахвотнікаў), піша агенцтва Reuters.

«Усё сведчыць пра тое, што менавіта наша пакаленне стане на абарону краіны са зброяй у руках. І ні я, ці ні хто-небудзь з вас не збіраецца прайграць гэтую вайну.

Мы пераможам, мы вернемся і працягнем будаваць Польшчу, але нешта павінна адбыцца. Мы павінны стварыць узброеныя сілы, гатовыя да такіх дзеянняў. Патэнцыял праціўніка настолькі вялікі, што мы павінны стварыць значна большую армію, а гэта значыць, што мы таксама павінны ізноў увесці мадэль агульнай вайсковай службы», — заявіў генерал Веслаў Кукула на сустрэчы з кадэтамі і афіцэрамі Ваеннага ўніверсітэта Сухапутных войскаў імя Касцюшкі.

Каб перамагчы ў будучай вайне, польскія ўлады таксама павінны вырашыць дэмаграфічны крызіс у краіне, бо ён запавольвае тэмп набору персаналу ў армію, мяркуе Кукула. 

Акрамя таго, Польшча плануе павялічыць колькасць арміі да 207,5 тысячы салдат да канца года, што зробіць яе трэцяй па колькасці арміяй у НАТА пасля ЗША і Турцыі, адзначае Reuters.

Жаўнеры польскай арміі. Фота: AP Photo / Michal Dyjuk

Чытайце таксама:

Улады Польшчы бяруцца ставіць на мяжы з Беларуссю «Усходні шчыт»

У шоу Салаўёва прызналі, што шанцы Расіі на перамогу ў рэальным супрацьстаянні з НАТА роўныя нулю

Старшыня Генштаба Вялікабрытаніі заявіў, што ёсць толькі тры гады, каб падрыхтавацца да вайны з альянсам дыктатур

Каментары да артыкула