БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

4.10.2024 / 18:6

Nashaniva.com

Новую экспазіцыю на Савецкай, галоўнай пешаходнай вуліцы горада, паставілі ўчора ўвечары, піша BGmedia.

Відэа з новай інсталяцыяй на Савецкай у Брэсце з'явілася ўчора ўвечары ў тэлеграм-канале газеты «Брестский вестник».

Арт-аб'ект уяўляе сабой куб з асветленымі экранамі, які імітуе акварыум з рыбкамі. На роліку экспазіцыя выглядае эфектна і чароўна. Але разам з тым, як напісалі карыстальнікі, «слепіць у вочы».

Праўда, у дзённым святле гэты куб выглядае не так эфектна.

@olgamaliuk #Брест #Беларусь ♬ Calm Sea - Amanda Rosa

Жыхары Брэста пад відэа ў тыктоку пісалі розныя каментары: кагосьці навінка зацікавіла, камусьці паспела спадабацца, а хтосьці не зразумеў, навошта акварыум у гэтым горадзе і канкрэтна на гэтай вуліцы.

Ні гарадскія ўлады, ні ЖКГ устаноўку новага арт-аб'екта на пешаходнай вуліцы Берасця раней не анансавалі, таму невядома, ні хто аўтар ідэі, ні чаму паставілі менавіта акварыум, ні за чый кошт.

Чытайце таксама:

У Беларусі ёсць лімузін Volvo з картэжу кіраўніка ГДР Хонэкера

Расія ўнесла ў папярэдні спіс ЮНЕСКА Брэсцкую крэпасць. Але чаму Расія?

На матацыкле, які «Дынама-Брэст» некалі падарыў Дыега Марадоне, ужо два гады ездзіць беларускі калекцыянер

Нігерыйскі футбаліст, які гуляе за «Івацэвічы», набыў французскую кавярню ў Брэсце

Каментары да артыкула