БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм патлумачыў рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу Okko

1.10.2024 / 14:4

Nashaniva.com

Сёння стала вядома, што ў Беларусі заблакавалі расійскі анлайн-кінатэатр Okko: Міністэрства інфармацыі прыняла такое рашэнне 30 верасня. Цяпер Мінінфарм выпусціў заяву пра гэта. 

Паводле афіцыйнага прэс-рэліза, падставай для блакавання стала размяшчэнне на гэтым рэсурсе забароненай інфармацыі, «накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасці».

Пра што менавіта размова, невядома.

Okko уваходзіць у чацвёрку найбуйнейшых расійскіх стрымінгавых сэрвісаў. Ён вядомы ў тым ліку сваімі спартыўнымі трансляцыямі міжнародных спаборніцтваў.

У Беларусі ён працаваў легальна — абаненты Белтэлекама маглі за дадатковыя грошы падключыць доступ да Okko. Белтэлекам паведаміў, што пакуль не будзе спаганяць з карыстальнікаў плату за паслугу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула