БЕЛ Ł РУС

Пад Навагрудкам падчас рамонту абвалілася сцяна кароўніка — загінуў мужчына

29.09.2024 / 11:43

Nashaniva.com

Мужчына 1972 года нараджэння загінуў пры абвальванні сцяны кароўніка ў Навагрудскім раёне. 

Паведамленне пра здарэнне на тэрыторыі малочнатаварнай фермы «Загор'е» ААТ «Шчорсы» паступіла ратавальнікам 28 верасня ў 6 раніцы. 

Там 27 верасня пры правядзенні рамонтных работ у будынку кароўніка адбылося абвальванне часткі цаглянай сцяны і металічных уязных варот. 

У выніку быў смяротна траўміраваны рабочы, 1972 г.н. 

Прычына здарэння ўстанаўліваецца, паведамляе прэс-служба МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула