ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што 15 верасня ў Белгарадзе забілі расійскага прапагандыста Аляксандра Корабава па мянушцы «Краб». Ён нібыта загінуў ад удару па галаве.
Аляксандр Корабаў
Як піша ГУР, прапагандыст працаваў на канале «Расія 1» і быў кіраўніком яго белгарадскага пункта, таксама здымаў матэрыялы для тэлеканала расійскага Мінабароны, за што быў неаднаразова ўзнагароджаны. Акрамя Белгарадскай вобласці, выязджаў на працу таксама на акупаваныя тэрыторыі Данбаса.
«Прапагандыст не толькі рыхтаваў хлуслівыя матэрыялы пра вайну, але і асабіста ўдзельнічаў у здзяйсненні цяжкіх ваенных злачынстваў супраць Украіны», — сцвярджае ГУР.
У пацвярджэнне інфармацыі ўкраінская разведка публікуе відэа, на якім чалавек, падобны на Корабава, спачатку некуды ідзе, а пасля на фота ляжыць ужо нібыта мёртвы.
Праўда, па іншых звестках, замах на Корабава сапраўды быў, але ён нібыта выжыў. Так, мясцовае выданне «Фонарь» сцвярджае са спасылкай на свае крыніцы, што прапагандыст трапіў у бальніцу ў цяжкім стане, «бо атрымаў траўмы пры неўстаноўленых абставінах». Яшчэ некалькіх белгарадскіх паблікаў таксама пацвярджаюць гэтыя даныя.
Чытайце таксама:
ГУР Мінабароны Украіны пацвердзіла інфармацыю пра збіты расійскі знішчальнік і паказала ВІДЭА
ГУР Украіны пацвердзіла ўдар па палявым складзе боепрыпасаў у Варонежскай вобласці