БЕЛ Ł РУС

Мінчукі расчараваныя салютам на Дзень горада — шмат каментароў

16.09.2024 / 13:10

Nashaniva.com

«Прапала свята», «Хіба грошы на нармальныя [салюты] скончыліся».

Салют у Мінску на Дзень горада. Скрын відэа: saniaminsk / TikTok

Традыцыйны салют на Дзень горада ў Мінску ў гэтым годзе не выклікаў захаплення ў тых, хто яго назіраў. У сацыяльных сетках фактычна адсутнічаюць станоўчыя каментарыі. Людзі дзеляцца сваімі ацэнкамі відовішча.

Некаторыя заўважаюць, што прыехалі з іншых гарадоў, каб павесяліцца на свяце і паглядзець салют, але засталіся расчараванымі.

Адзначаюць, што ў іншых гарадах салюты лепшыя.

Не абышлося і без жартаў пра тое, што «салют адсырэў», «купілі на Вайлдберыс» і «ў панядзелак дойдзе да Лукашэнкі».

Некаторыя спрабуюць апраўдаць улады і заўважаюць, што абяцалі не салют, а феерверк.

Частка людзей выказала шкадаванне, што грошы накіроўваюць не туды. Лепш бы дарогі адрамантавалі.

Чытайце таксама:

У Мінску сёння адзначылі Дзень горада ФОТЫ

У Лельчыцах Дзень горада правялі ў дыме з чарнобыльскай зоны

Каментары да артыкула