БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, як упрыгожаць Мінскую ратушу да Дня народнага адзінства

11.09.2024 / 9:21

Nashaniva.com

«Мінск-Навіны» паказалі, як беларускую сталіцу ўпрыгожаць да Дня народнага адзінства, які цяпер адзначаецца ў краіне 17 верасня. Асноўнымі колерамі будуць чырвоны і зялёны.

Фота: Мінскрэклама

У афармленні будуць задзейнічаны мультымедыйныя экраны з вялікай колькасцю фотахронікі. На Педуніверсітэце з'явіцца вялікае тканкавае пано.

Акрамя таго, на плошчы Незалежнасці паставяць дзве кампазіцыі «Салют». Канструкцыю «Талісман» паставяць насупраць ГУМа.

Фота: Мінскрэклама

На Кастрычніцкай плошчы таксама будзе стаяць масіўная канструкцыя.

Калоны Ратушы на плошчы Свабоды таксама стануць чырвона-зялёнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула