БЕЛ Ł РУС

Былую палітзняволеную з Гродна пачалі паўторна судзіць па двух крымінальных артыкулах

9.09.2024 / 13:48

Nashaniva.com

Наталлю Антонаву асудзілі вясной за ўдзел у пратэсных акцыях на тры гады хатняй хіміі.

У Гродзенскім абласным судзе 9 верасня пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць былой палітзняволенай Наталлі Антонавай паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Працэс вядзе суддзя Аляксандр Козел, піша «Вясна».

Наталлю асудзілі ў Гродна вясною 2023 года за ўдзел у пратэсных акцыях (ч. 1 арт. 342 КК) на тры гады «хатняй хіміі». Зімою жанчыну затрымалі ў межах рэйду сілавікоў, пасля чаго змясцілі ў СІЗА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула