БЕЛ Ł РУС

Плывец Дзмітрый Салей заваяваў срэбра на Паралімпіядзе

7.09.2024 / 21:13

Nashaniva.com

Дзмітрый Салей стаў сярэбраным прызёрам Паралімпіяды на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.

Дзмітрый Салей на Паралімпіядзе. Фота: Міністэрства спорту і турызму

Беларускі плывец фінішаваў другім з вынікам 57.92 (+0.43).

Яшчэ адзін беларус Максім Вашкевіч паказаў восьмы вынік — 1:00.74 (+3.25), паведамляе Міністэрства спорту і турызму.

Такім чынам, на Паралімпіядзе ў Парыжы беларусы заваявалі сем медалёў. Раней пяціразовым чэмпіёнам стаў Ігар Бокій, яшчэ адно золата ў скарбонку каманды прынёс Ягор Шчалканаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула