БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне затрымалі пяцярых мужчын, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь і ледзь не падарваліся на мінах

6.09.2024 / 10:40

Nashaniva.com

Украінскія памежнікі затрымалі групу ваеннаабавязаных, якія хацелі перабрацца праз украінска-беларускую мяжу.

Скрыншот відэа

Аператыўнікі Дзяржпагранслужбы Украіны напаткалі групу з пяці мужчын недалёка ад мяжы з Беларуссю. 

Паведамляецца, што мужчыны збіраліся парушыць мяжу і схавацца на тэрыторыі Беларусі. Яны рухаліся па кірунку да замінаванага ўчастка мяжы. 

«Такім чынам, удалося не дапусціць не толькі парушэння дзяржаўнай мяжы, але і выратаваць людзям жыццё», — паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.

Затрыманых перададуць у тэрытарыяльны цэнтр камплектавання, які адказвае за мабілізацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула