БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Сербіі адмовіўся ехаць на саміт БРІКС па запрашэнні Пуціна

6.09.2024 / 7:38

Nashaniva.com

Вучыч: «У нас ёсць важныя госці з-за мяжы».

Аляксандр Вучыч. Скрыншот відэа rts.rs

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў у чацвер, што атрымаў запрашэнне Уладзіміра Пуціна далучыцца да саміту БРІКС у кастрычніку, але абвясціў, што ў гэты перыяд у Сербіі будуць важныя госці», — паведамляе Радыё Свабодная Еўропа.

«10-12 дзён таму я атрымаў запрашэнне далучыцца да саміта БРІКС 23 і 24 кастрычніка. На той момант у нас ёсць важныя госці з-за мяжы», — сказаў Вучыч у звароце да журналістаў.

Саміт краін БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР) будзе праведзены ў расійскім горадзе Казані.

Запрашэнне ўзяць удзел у саміце БРІКС Пуцін накіраваў Вучычу на сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам Сербіі Аляксандрам Вуліным у кулуарах Усходняга эканамічнага форуму ва Уладзівастоку.

ЕС перад сустрэчай Пуціна і Вуліна заявіў, што «падтрыманне сувязяў з Расіяй падчас яе агрэсіўнай вайны супраць Украіны несумяшчальнае з каштоўнасцямі ЕС і працэсам далучэння».

Сербія застаецца рэдкай краінай у Еўропе, якая адмаўляецца далучыцца да міжнародных санкцый супраць Крамля пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула