БЕЛ Ł РУС

Мінская блогерка расказала, як бясплатна атрымала італьянскі мультышэнген. Але гэты спосаб не для ўсіх

3.09.2024 / 7:0

Nashaniva.com

Жанчына не ведала, як атрымаць шэнгенскую візу, каб адвезці дачок на мора для аздараўлення. Але змагла прайсці гэты квэст. Гісторыяй яна падзялілася ў сацсетках.

Вольга Тумар — мінская блогерка і коўч. Адна з яе дачок мае цяжкае генетычнае захворванне — сіндром Ларсэна. І ў першую чаргу гаворка ішла пра рэабілітацыю на моры для гэтай дзяўчынкі.

Плаціць шмат грошай за дапамогу ў адкрыцці візы можа сабе дазволіць не кожная сям'я. Але нехта з падпісчыкаў параіў Вользе напісаць непасрэдна італьянскаму консулу.

— Мы напісалі дастаткова шчыры ліст пра Марусю і мора, — расказала блогерка ў сторыс. — Што няма часу чакаць паўгода. Нам не трэба лячэнне ці аперацыя — проста мора. Прымацавалі фота і спасылкі. Чакалі адказ больш за месяц. Я цалкам разумела, што можа быць адмова. Але і станоўчы адказ быў чаканы.

У выніку Вольга атрымала шматразовыя італьянскія візы на паўгода для сябе і дзвюх дачок.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз запусціць новую сістэму ўезду і выезду з 10 лістапада. Яна закране і беларусаў

«Іх дэпартуюць, візы анулююць». Каля 40 беларускіх турыстаў, што ехалі ў Іспанію, затрымалі ў Германіі

Пасольства Італіі вырашыла правяраць мэтавае выкарыстанне віз

Каментары да артыкула