БЕЛ Ł РУС

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал US Open

2.09.2024 / 6:45

Nashaniva.com

Сёння ноччу беларуска ў 4-м раўндзе Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) перамагла бельгійку Эліс Мертэнс у двух сэтах 6:2, 6:4.

Арына Сабаленка. Фота: Asanka Brendon Ratnayake / AP

У 1/4 фіналу Арына згуляе з пераможцай пары Чжэнь Шыньвень — Дона Векіч.

У мінулым годзе Сабаленка дабралася да фіналу турніру, дзе прайграла амерыканцы Коры Гаўф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула