БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў палітвязень Аляксей Кірэеў

1.09.2024 / 21:19

Nashaniva.com

Яго адправілі ў калонію за ўдзел у пратэстах.

Аляксея Кірэева затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Яго судзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Суд Савецкага раёна сталіцы 10 лютага 2023 года даў яму два гады ва ўмовах калоніі агульнага рэжыму. Аляксея прызналі палітвязнем, ён адбываў тэрмін у папраўчай калоніі №15 у Магілёве.

На волю мужчына выйшаў у канцы лета 2024 года, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула