БЕЛ Ł РУС

У цэнтры сталіцы зносяць корпус адной з бальніц

23.08.2024 / 16:54

Nashaniva.com

У Мінску пачалі рэканструяваць карпусы 6-й гарадской клінічнай бальніцы.

Фота: Мінскбуд

Цяпер будаўнікі рыхтуюць да зносу пяты блок, які не ўяўляе гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведамілі ў тэлеграм-канале «Мінскбуда».

Перад пачаткам зносу ўнутры ўсё дэмантуецца. Ужо разабрана электрыка і вокны.

Рэканструкцыя карпусоў бальніцы будзе паэтапнай. Плануецца, што гэта будзе сучасны лячэбна—дыягнастычны корпус, а таксама клінічны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.

План рэканструкцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула