БЕЛ Ł РУС

36-гадовую мінчанку асудзілі да 13 гадоў калоніі за забойства немаўляці

16.08.2024 / 12:44

Nashaniva.com

У Вярхоўным судзе Беларусі разгледзелі апеляцыю на прысуд у дачыненні да 36-гадовай мінчанкі, якая забіла свайго нованароджанага сына. Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд Мінскага абласнога суда — 13 гадоў калоніі, паведамляе Генпракуратура.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Жанчына, калі даведалася, што цяжарная, не станавілася на ўлік у паліклініку. Калі яна была ў сваіх бацькоў у вёсцы ў Нясвіжскім раёне, самастойна нарадзіла сына. Адразу пасля нараджэння яна задушыла дзіця і спрабавала пазбавіцца ад цела.

Праз 12 гадзін жанчыну даставілі ў раённую бальніцу, дзе яна нарадзіла другое мёртвае дзіця.

Паводле высноваў экспертаў, жанчына падчас учынення злачынства ў стане афекту не знаходзілася. А на працягу ўсяго расследавання неаднаразова мяняла свае паказанні.

У судзе яна патлумачыла, што не збіралася забіваць дзіця, а зрабіла гэта па неасцярожнасці. Але суд не стаў мяняць артыкул абвінавачвання на прычыненне смерці па неасцярожнасці (артыкул 144 КК).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула