БЕЛ Ł РУС

Азаронка прывезлі выступіць у дзіцячы лагер

12.08.2024 / 11:37

Nashaniva.com

Прапагандыст СТБ Рыгор Азаронак сустрэўся з падлеткамі лагера «Лясная казка» (Вілейскі раён).

Скрын відэа СТБ

«Мы павінны разумець, што думаюць нашы дзеці, што яны ведаюць пра нашу гісторыю, вучыцца ў іх у тым ліку. Што чытаюць і гэтак далей», — пракаментаваў Азаронак сустрэчу.

Мяркуючы па відэа, на мерапрыемстве былі дзеці розных узростаў.

Скрын відэа СТБ

Як піша СТБ, прапагандысты ўжо трэцяе лета ездзяць выступаць па аздараўленчых лагерах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула