БЕЛ Ł РУС

У Маскве малдаванін памёр пасля таго, як яму вырвалі зуб

27.07.2024 / 17:29

Nashaniva.com

11 ліпеня 20-гадовы грамадзянін Малдовы Артур прыйшоў у маскоўскую стаматалагічную клініку са скаргамі на моцны боль. Лекары вырашылі вырваць зуб, а пасля працэдуры ў хлопца адкрыўся моцны крывацёк, піша выданне Baza.

Са стаматалогіі Артура забралі ў звянігарадскую бальніцу, дзе хлопец праляжаў чатыры дні.

15 ліпеня маладога чалавека выпісалі, але кроў ніяк не спынялася. Праз два дні Артур сам пайшоў у клінічны цэнтр сківічна-тварнай пластычнай хірургіі і стаматалогіі, дзе з-за страты крыві малдаваніна шпіталізавалі ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Лекары спрабавалі адкачаць хлопца, але выратаваць яго не змаглі. 24 ліпеня Артур памёр. Дакладныя прычыны ягонай смерці высвятляюцца.

Чытайце таксама:

З 1 ліпеня павінны былі знізіць цэны на стаматалогію. Што ў выніку?

Прыватная стаматалогія, якой Мінздароўя прыпыняла ліцэнзію, аднавіла працу

Выдаленне зуба — 10 хвілін і 5 мл антысептыку. Мінздароўя скарэктавала нормы па часе і матэрыялах у стаматалогіі

З 1 ліпеня стануць таннейшымі паслугі стаматолагаў

«Зрабіла зубы за вашы падаткі». 26-гадовая шматдзетная маці патраціла мацярынскі капітал на стаматолага

Каментары да артыкула