БЕЛ Ł РУС

У Асіповічах за «экстрэмізм» затрымалі мужа і жонку

25.07.2024 / 13:31

Nashaniva.com

Як паведаміў тэлеграм-канал Mayday, затрыманыя — Мікалай і Вера Станкевіч.

Падставай для затрымання Мікалая паслужыла нібыта тое, што ён браў удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а таксама той факт, што ён «напаў на вайскоўца, паддаўшыся ўкраінскай прапагандзе». Падрабязнасцяў інцыдэнту няма.

Веру Станкевіч сілавікі затрымалі за ўдзел у ланцугу салідарнасці ў 2020 годзе ў Асіповічах, а таксама за рэпосты «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у «Аднакласніках».

Супраць сужэнцаў распачата крымінальная справа. Дзе яны знаходзяцца зараз — невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула