БЕЛ Ł РУС

Банкаўскія карткі ў нядзелю будуць працаваць з перабоямі

22.07.2024 / 22:0

Nashaniva.com

У нядзелю, 28 ліпеня, могуць быць збоі ў працы банкаўскіх картак. Гэта звязана з тэхнічнымі работамі, паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Перабоі магчымыя з 0:00 да 2:00 і з 7:00 да 12:00. Як правіла, яны могуць быць непрацяглымі — да 15 хвілін.

У гэты час прагназуюцца цяжкасці пры аплаце карткамі пакупак у крамах, пры выдачы наяўных, аперацыях у прыладах самаабслугоўвання і банкаматах. 

Чытайце таксама:

Карткі некаторых банкаў зараз можна хутка заблакаваць праз спецыяльную сістэму

Беларускія банкі папярэдзілі, што з 1 ліпеня перастануць працягваць тэрміны плацежных картак

З-за памылкі інфакіёска мужчына пратэрмінаваў крэдыт. Як быць?

Каментары да артыкула