БЕЛ Ł РУС

Пецярбургскі музей абвінавацілі ў прапагандзе нацызму за лозунг «Жыве Беларусь» на карціне

18.07.2024 / 14:17

Nashaniva.com

Музей сучаснага мастацтва «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу абвінавачваюць у прапагандзе і публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі з-за карціны беларускага мастака Сяргея Грыневіча.

 «Фестываль», Сяргей Грыневіч

На музей складзены адміністрацыйны пратакол, матэрыялы справы перададзены ў Васілевостраўскі раённы суд Пецярбурга, паведаміла ў тэлеграм-канале кіраўнік аб'яднанай прэс-службы пецярбургскіх судоў Дар'я Лебедзева. Абвестку заўважыў reformby.org. 

Згодна з пратаколам, 6 мая гэтага года музей арганізаваў «публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі ці сімволікі і далей па тэксце артыкула». 

«На 4 паверсе ў экспазіцыі музея выяўлена карціна «Фестываль», на якой намаляваны людзі, якія танцуюць у народных касцюмах на сцэне, а таксама трое мужчын у строгіх дзелавых касцюмах. Пад карцінай надпіс чырвонага колеру «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ». Згодна з высновамі экспертаў, дадзены лозунг зʼяўляўся сімвалам 13 Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30 грэнадзёрскай (пяхотнай дывізіі) Вафен-СС, нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем», — напісала Лебедзева. 

Аўтарам карціны «Фестываль» з'яўляецца вядомы гродзенскі мастак Сяргей Грыневіч. Ён напісаў гэтую карціну ў 2014 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула