БЕЛ Ł РУС

Беларуса затрымалі пасля адпачынку ў Італіі

16.07.2024 / 07:59

Nashaniva.com

Яго абвінавацілі ў зліве інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі», піша канал сілавікоў.

На відэа мужчына кажа, што ў 2020 годзе браў «удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах», а таксама перасылаў у бот «Чорнай кнігі Беларусі» нумары тэлефонаў і адрасы міліцыянтаў — кліентаў свайго працадаўцы.

Як вынікае з відэа сілавікоў, беларуса завуць Дзмітрый. Яго затрымалі пасля вяртання з Італіі, куды ён ездзіў у адпачынак.

У якім ён цяпер статусе, не паведамляецца. Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну можа пагражаць да 8 гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Змітра Дашкевіча будуць судзіць па новай крымінальнай справе ўжо на гэтым тыдні

Эдуарду Бабарыку прысудзілі дадаткова больш, чым паўтара года

Пасля вяртання ў Беларусь затрымалі былую адміністратарку чата «Беларусы Tarnogaj»

Каментары да артыкула