БЕЛ Ł РУС

Пасля вяртання ў Беларусь затрымалі былую адміністратарку чата «Беларусы Tarnogaj»

12.07.2024 / 20:40

Nashaniva.com

На запісаным сілавікамі відэа жанчына гаворыць, што ўдзельнічала ў мітынгах, пакідала «негатыўныя каментары», а ў 2021 годзе з'ехала ў Польшчу, дзе стварыла чат «Беларусы Tarnogaj» (Тарногай — адзін з раёнаў Уроцлава), паведамляе «Вясна».

Пасля жанчына перадала правы адміністратара іншаму чалавеку і вярнулася ў Беларусь, дзе і была затрыманая.

Чытайце таксама:

Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата

Мастаку Івану Вярбіцкаму да васьмі гадоў дадалі яшчэ два гады зняволення

Сілавікі затрымалі мінчука, які трапіў на сумнавядомага правакатара ў чат-рулетцы. Яго прымусілі сказаць, што ён любіць Расію

Каментары да артыкула