БЕЛ Ł РУС

За паўгода міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 1400 беларусаў — гэта самая вялікая група замежнікаў

11.07.2024 / 15:45

Nashaniva.com

Колькасць адмоваў мінімальная.

У першай палове 2024 года 1400 грамадзян Беларусі атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы.

Беларусы сталі самай вялікай групай замежнікаў, якія атрымалі абарону, паведамляюць польскія ўлады.

На другім месцы па станоўчых рашэннях апынуліся ўкраінцы — 1300 чалавек, на трэцім размясціліся расіяне — 100 чалавек.

Пры гэтым 760 замежнікаў за гэты перыяд атрымалі адмовы ў міжнароднай абароне, у тым ліку 50 беларусаў, 320 расіянаў і 45 індыйцаў.

У першым паўгоддзі 2024 года колькасць заяў павялічылася на 79% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Больш за ўсіх заяў падалі грамадзяне Украіны — 2700. Беларусы падалі 2000 заяў, расіяне — 600, самалійцы — 400, сірыйцы — 300.

Больш за ўсё заявак падалі мужчыны — 5,1 тыс. чалавек, жанчыны падалі 2,6 тыс.заяў. Сярод заяўнікаў пераважаюць людзі ва ўзросце 18-34 гадоў. 

Замежніку прадастаўляецца міжнародная абарона (у форме статусу бежанца або дадатковай абароны), калі яму ці ёй пагражае небяспека пераследу або рэальная рызыка страты жыцця або здароўя ў краіне паходжання. Пры гэтым іншаземец не павінен быць пагрозай нацбяспекі Польшчы.

Міжнародная абарона прадастаўляецца бестэрмінова. Аднак яе можна пазбавіцца, калі кантактаваць з дзяржорганамі роднай краіны або вярнуцца на радзіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула