БЕЛ Ł РУС

На Бондараву зноў падалі ў суд. Хто на гэты раз?

8.07.2024 / 12:16

Nashaniva.com

Кампанія «Флагман М'юзік» падала на Вольгу Бондараву судовы пазоў аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі.

Справу будзе разглядаць эканамічны суд Гродзенскай вобласці 8 ліпеня, піша Hrodna.life.

«Флагман М'юзік» займаецца прадзюсаваннем і прасоўваннем артыстаў і блогераў. Сярод яе кліентаў — папулярны дзіцячы блогер Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч).

І кампанія, і сам Дзім Дзімыч рэгулярна фігуруюць у тэлеграм-канале Бондаравай.

Бондарава абвінавачвае блогера ў «ЛГБТ-прапагандзе», адмоўным стаўленні да сілавікоў і прапагандзе «няправільных» паводзінаў і патрабуе яго забараніць, як і ўсю кампанію «Флагман М'юзік».

З 14 ліпеня 2023 года жанчына ў сваім канале згадала Дзім Дзімыча 38 разоў.

Наконт Дзіма Дзімыча і «Флагман Мьюзік» яна нават пісала звароты ў Мінкульт і адміністрацыю Лукашэнкі. Аднак чыноўнікі гэтыя заявы Бондаравай фактычна ігнаруюць.

Гэта ўжо не першы такі пазоў, які атрымала Бондарава. Не так даўно з ёй хацеў судзіцца гарадзенскі партал Grodno.in. Да суда справа, аднак, не дайшла — бакі дамовіліся праз медыятара. У выніку Бондаравай прыйшлося пісаць абвяржэнне аднаго са сваіх пастоў.

Чытайце таксама:

Бясстрашная Вольга Бондарава наехала на Лукашэнку за яго выступ на парадзе

Бондарава пабачыла недахоп патрыятызму ў арганізацыі, якой кіруе Віктар Лукашэнка

Рускамірная мастачка Жыгімонт абурылася з нагоды прызначэння Маркава

Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі

Каментары да артыкула