БЕЛ Ł РУС

У Ганцавічах аўтамабіль трапіў пад грузавы цягнік

7.07.2024 / 11:20

Nashaniva.com

7 ліпеня каля 05:45 аўтамабіль «Kia» выехаў на рэйкі на чыгуначным пераездзе на забараняючы сігнал святлафора і трапіў пад грузавы цягнік.

Аўтамабілем кіраваў 64-гадовы мясцовы жыхар, піша міліцэйскі тэлеграм-канал. 

У выніку ДТЗ кіроўца і тры пасажыры — жанчыны 32, 33 і 38 гадоў — дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Пра іх стан нічога не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Страшнае ДТЗ у Драгічынскім раёне: чацвёра загінулых, у тым ліку 10-гадовая дзяўчынка

Пад Лідай жудасная аварыя — «Жыгулі» разарвала, загінулі двое

Масавае ДТЗ на МКАД, пацярпеў матацыкліст ФОТЫ

Каментары да артыкула