БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцам дакладна вядома ўжо пра 16 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня

5.07.2024 / 10:34

Nashaniva.com

Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Паводле інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

Чытайце таксама:

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Каментары да артыкула