БЕЛ Ł РУС

У Лідзе затрыманых палітычных возяць на працу да нямецкага фермера

1.07.2024 / 15:17

Nashaniva.com

Ездзіць затрыманых на працу матывуюць тым, што будзе чым заплаціць за ЦІП.

Фота: Вясна

Як піша тэлеграм-канал «Затрыманні, суды ў Лідзе», затрыманых на суткі па палітычных матывах у Лідзе возяць на працы на перабіранне цыбулі ў в. Сухвальня да нямецкага фермера-прадпрымальніка.

Ім абяцаюць плаціць па 30 рублёў у суткі за працу, але брыгадзір напрыканцы дня вырашае, хто атрымае аплату, а хто не атрымае нічога.

Акрамя таго, затрыманых возяць у в. Сцеркава перабіраць смецце, а таксама на збор камянёў на палях.

Ездзіць затрыманых на працу матывуюць тым, што будзе чым заплаціць за ЦІП.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула