БЕЛ Ł РУС

У Магілёве з-за пакінутай зарадкі ў разетцы згарэў пакой у студэнцкім інтэрнаце

1.07.2024 / 11:1

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 29 чэрвеня ў інтэрнаце Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа на праспекце Шміта.

Гарэў пакой на трэцім паверсе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС работнікі інтэрната эвакуявалі 77 чалавек, з іх 75 непаўналетніх вучняў

«Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да загарання магло прывесці кароткае замыканне пакінутай уключанай у разетку зараднай прылады ад мабільніка», — распавялі ў МНС.

Фота: МНС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула